Вы праглядаеце суполку [info]lit_krytyka

25 Крс 2012


Шыпшынавы вечар

http://iuzhyk.livejournal.com/175688.html
пра вершы Ірыны Карэлінай (“Маладосць”, 2011, №11)

23 Крс 2012

Людзям “са стараны”

http://iuzhyk.livejournal.com/174027.html

17 Крс 2012



Ватэрлінія. Пошукі шчасця

http://iuzhyk.livejournal.com/172644.html

мастацкая крытыка

16 Крс 2012

Пра жаб і буслоў

(непаспешлівыя развагі)

http://iuzhyk.livejournal.com/171469.html

"Пяцікніжжа Свабоды"!  Аляксей Карпюк, Васіль Быкаў, Данута Бічэль, Ларыса Геніюш, Віктар Шалкевіч.



Люблю Гародню. Асаблівы беларускі горад. Бадай, самы эўрапейскі з усіх нашых гарадоў. Два гады таму я вельмі цікавым чынам даведалася пра кніжную сэрыю «Гарадзенская бібліятэка». Адзін зь яе каардынатараў Павал Мажэйка вырашыў, што будзе вельмі дарэчна далучыць кнігі названай сэрыі да іншых узнагародаў, што я атрымала за перамогу ў конкурсе моладзевай журналістыкі «Твой стыль» у намінацыі «Найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай». Літаратурнаму журналісту — кнігі ў падарунак. Як апынулася пасьля чытаньня кніг з «Гарадзенскай бібліятэкі», тое было вельмі правільным рашэньнем Паўла. Пра пяць найцікавейшых, на мой погляд, кніг з гэтай сэрыі я і хачу распавесьці.

Чытаць!

Сучасная літаратурная крытыка: суб’ектыўна-віртуальны мікс 

Сёння беларуская літаратурная крытыка перажывае ярка выражаныя змены, што тычацца і зместу, і формы крытычных тэкстаў. Гэта можна патлумачыць зменай месца і ролі крытыкі ў сучасным літаратурным працэсе.

Калі раней літкрытыка мела на мэце прааналізаваць твор, даць ацэнку творчай дзейнасці пісьменніка, паказаць аўтару як вартасці, так і хібы твораў, то цяпер крытыкі хутчэй рэкламісты і папулярызатары, чым аналітыкі. Сучасны крытык, больш-менш запатрабаваны чытацкай аўдыторыяй (калі ў цяперашніх варунках беларускай літаратурнай сітуацыі наагул карэктна весці гаворку пра запатрабаванасць), – гэта публіцыст, які ўмее дасціпна, востра, і жыва напісаць пра з’явы літаратурнага і калялітаратурнага жыцця.

Літаратурна-мастацкая крытыка паступова адыходзіць ад неабходнасці глыбокага аналізу мастацкіх твораў (што, безумоўна, звязана з агульнакультурнай сітуацыяй у краіне) да больш простых формаў асэнсавання рэчаіснасці. У беларускім друку назіраецца развіццё перспектыўнай сёння літаратурнай журналістык ды сыход крытыкаў у інтэрнэт.

Суб’ектыўнасць — сястра асобаснасці…

Аналізуючы стан сучаснай літаратурнай крытыкі, нельга не заўважыць наяўнасць у ёй суб’ектыўнага фактару, які апошнім часам нярэдка становіцца асновай тэксту. Злоўжыванне ацэнкамі і аргументамі, што грунтуюцца на асабістым стаўленні крытыка да твора ці да яго аўтара (што адбываецца часцей), набліжае крытычныя тэксты да навязвання асабістых поглядаў крытыка чытачам.

З’яўленне і далейшае развіццё суб’ектыўнага фактару абумоўлена так званай «персаніфікацыяй» (аўтарызацыяй) дзейнасці журналіста наогул і крытыка, у прыватнасці. Да аўтарызаванай крытыкі звяртаюцца як маладыя, так і сталыя літаратары. Маладыя – каб найбольш ярка заявіць пра сябе, сталыя – каб падзяліцца досведам пражытых гадоў.

Суб’ектыўнага фактару ў крытыцы, вядома, не пазбегнуць, але ўсё ж варта трымацца аб’ектыўнасці. Аналізуючы персаніфікацыю крытычных тэкстаў як шляху да суб’ектывіцыі літаратурнай крытыкі, я абрала тэксты актуальнага літаратурнага крытыка Леаніда Галубовіча.

Леанід Галубовіч – асоба спрэчная і вельмі цікавая. Ён піша, арыентуючыся як на людзей сталага веку, так і на моладзь. Ён умее ЛеГалізаваць востра, асобасна і нярэдка палемічна. Не дзіва, што менавіта яго тэксты становяцца прычынай з’яўлення на старонках літаратурна-мастацкіх выданняў шэрагу артыкулаў-адказаў.

Чытаць цалкам

Profile

кнігі
[info]lit_krytyka
Сучасная літаратурная крытыка

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com